Мэгамарш вышыванак — падзея, якую запрапанаваў праводзіць штогод у гэты дзень яшчэ у 2008 годзе студэнт кіеўскага ўнівэрсытэту Андрэй Бабінскі. На першы Мэгамарш прыйшлі толькі 4 чалавекі, сёньня ж ён зьбірае тысячы людзей па ўсім сьвеце. У кіеўскім Мэгамаршы вышыванак удзельнічалі каля 2 тысячаў чалавек.
Беларусы ўзялі ўдзел у Мэгамаршы вышыванак у Кіеве
28 траўня ў Кіеве адбыўся Мэгамарш вышыванак. Сярод удзельнікаў былі і беларусы, некаторыя несьлі бел-чырвона-белыя сьцягі.