Глеб Лабадзенка піша:
“Патэлефанавала яе суседка, распавяла жах, у які цяжка паверыць. Учора зранку Валянціна Уладзіміраўна пачула нейкі шум у бакоўцы, выйшла паглядзець, у гэты момант атрымала моцны ўдар. Стала крычаць, нападнік стаў заціскаць ёй рот. У выніку зламаў некалькі рабрынаў і руку. Яна здолела выклікаць хуткую, цяпер яна ў рэанімацыі Вушацкай лякарні.
У яе ўжо былі следчыя, міліцыя і кіраўніцтва райвыканкама. Удар быў ззаду, таму яна не пабачыла і не запомніла нападніка. Як сказала суседка, з хаты нічога не прапала -- нападніка нешта спужала і ён уцёк.
Іншых падрабязнасцяў суседка не паведаміла.
Заўтра яна ідзе пераведваць Валянціну Уладзіміраўну, тады занясе ёй тэлефон і будзе магчымасць з ёй пагутарыць.
У ліпені Валянціне Уладзіміраўне споўніцца 90 год“.