Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурт «Šuma» прэзэнтаваў новы альбом «Sonca»

27 траўня ў ангары бара «Хуліган» адбыўся канцэрт-прэзэнтацыя гуртом «Šuma» новага танцавальна-этнічнага альбома «Сонца». Гурт «Šuma» — гэта жывы электронны праект, у межах якога сумяшчаюцца архаічныя сьпевы Беларусі і розныя стылі сучаснай электроннай музыкі. Якасны гук ды святло — тое, на што робіць уціск каманда.

Як сказала ў інтэрвію Свабодзе адна з вакалістак Руся: «Šuma» — гэта не звычайны музычны гурт, гэта сацыяльна-культурная зьява, яна аб’ядноўвае прагрэсіўных людзей, якія праз сучасныя мастацкія сродкі так ці інакш захоўваюць і разьвіваюць традыцыйную культуру Беларусі, працягваючы яе жыцьцё ў сучасным сьвеце».

XS
SM
MD
LG