Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча Ерафеева і Аляксандрава ў Маскве. Дэпутат: «Якая гіганцкая розьніца!»


Карэспандэнт «Новой газеты» Павал Каныгін быў сярод журналістаў, якія сустракалі Яўгена Ерафеева і Аляксандра Аляксандрава ў аэрапорце Ўнукава ў Маскве. Ён падзяліўся ўражаньнямі ў Фэйсбуку.

Дэпутат Дзярждумы Расеі Дзьмітры Гудкоў напісаў у Фэйсбуку: «Якая гіганцкая розьніца. Адкрытая сустрэча Саўчанкі, прэзыдэнт, прэм'ер, лідэры парлямэнцкіх фракцый, натоўпы людзей, яе прэс-канфэрэнцыя, кветкі, жывая трансьляцыя (якую, дарэчы, глядзяць і ў Расеі).
І наша маўчаньне, сарамлівая аглядка, два ахоўнікі, якія не пускаць журналістаў у аэрапорт. І дзе цяпер Ерафееў і Аляксандраў? Што зь імі будзе? Так Радзіма сустракае сваіх не герояў, але грамадзян, якія выканалі загады начальнікаў?»

Да Ерафеева і Аляксандрава пусьцілі толькі іхных жонак.


Ерафееў і Аляксандраў, якіх украінскі бок называе байцамі ГРУ, што ваявалі на Данбасе, у красавіку былі прысуджаныя ў Кіеве да 14 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Украінскі суд прызнаў іх вінаватымі ў тэрарызьме, вядзеньні «агрэсіўнай вайны» і дзеяньнях, якія прывялі да гібелі чалавека. Прэзыдэнт Украіны Парашэнка памілаваў іх, яны прыляцелі ў Маскву ў той жа дзень, калі ў Кіеў вярнулася Надзея Саўчанка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG