Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гісторык Юры Грыбоўскі: Нельга пісаць гісторыю выключна ў чорна-белых колерах


Як беларусы-жаўнеры польскай арміі на Захадзе вярнуліся ў Беларусь пасьля вайны? Дзе знаходзяцца «белыя плямы» ў гісторыі беларуска-польскіх дачыненьняў? Чым цікавая постаць Радаслава Астроўскага? У якія архівы варта ехаць беларускім гісторыкам?

Размова зь Юрым Грыбоўскім, беларуска-польскім гісторыкам, які займаецца беларуска-польскімі ўзаемаадносінамі у 20-м стагодзьдзі, у прыватнасьці — удзелам беларусаў у польскай арміі генэрала Ўладыслава Андэрса. Юры Грабоўскі выдаў кнігі «Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фармаваньнях 1918-1945» і «Pogoń między Orłem Białym, Swastyką i Czerwoną Gwiazdą. Białoruski ruch niepodległościowy w latach 1939–1956».​


РС: ...Чым вы займаецеся цяпер?...

Юры Грыбоўскі: ...Мяне вельмі цікавіць праблематыка беларускай палітычнай эміграцыі пасьля Другой сусьветнай вайны. Вядома, што гэтая ваенная эміграцыйная хваля была досыць значная. На Захадзе існавалі розныя арганізацыі, у тым ліку і палітычныя. Былі, безумоўна, падзелы, былі пэўныя сваркі, былі непаразуменьні. Ёсьць некаторыя гістарычныя постаці, якія мяне асабліва зацікавілі, напрыклад, цяпер маю намер напісаць палітычную біяграфію Радаслава Астроўскага...

РС: ...Дзе можна яшчэ знайсьці матэрыялы, не адкрытыя да гэтай пары беларускімі гісторыкамі?..

Юры Грыбоўскі: ...Мне думаецца, што варта было б папрацаваць у нямецкіх архівах, напрыклад, у Вайсковым фэдэральным архіве ў Фрайбургу або ў Фэдэральным архіве ў Бэрліне. Там былі некаторыя беларускія гісторыкі, але гэта былі, можна сказаць, вельмі павярхоўныя пошукі. Польскія архівы вельмі добра распрацаваныя, як дасьледчыкамі зь Беларусі, так і з Польшчы...

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG