Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілы выбітных беларусаў

«На Радаўніцу раніцай пашуць, па абедзе плачуць, а вечарам скачуць». У аўторак праз тыдзень пасьля Вялікадня беларусы адзначаюць Радаўніцу (альбо Радуніцу, Раданіцу ці Радаўніцкія Дзяды). У гэты дзень з даўніх часоў блізкіх ідуць памінаць спачатку ў царкву, потым на могілкі. На Радаўніцу мусіць зьбірацца ўся сям’я, добрым словам памінае памерлых. Нябожчыку ставяць чарку гарэлкі, накрытую лустай хлеба, асьвячонае ў храме яйка, на крыж прыстасоўваюць ручнік (для мужчын), фартух (для жанчын) ці вянок (для дзяўчат). Праваслаўная царква прыняла сьвята, але не ўхваляе традыцыі памінальнай трапэзы на могілках.

Свабода ў гэты дзень наведала магілы выбітных беларусаў.


XS
SM
MD
LG