15 рэспублік былога Савецкага Саюзу – 15 удзельнікаў Другой усясьветнай. Фотапраект Reuters паказвае лёсы людзей, якія перамаглі нацызм.
«Народжаныя ў СССР»: вэтэраны Другой усясьветнай вайны

1
Абла Бегаліеў, 92. Кіргізскі афіцэр зьяўляўся службоўцам украінскай памежнай кавалерыі зь лютага 1942 па красавік 1947

2
Юліюс Дэксінс, 89. Літовец. Служыў у Чырвонай арміі са жніўня 1944 па травень 1945. Пасьля заканчэньня вайны застаўся ў Латвіі

3
Георгій Парул, 90. Малдаўскі пяхотнік, служыў у Чырвонай арміі са сьнежня 1943 па травень 1945. Пасьля заканчэньня вайны знаходзіўся ў Баўгарыі

4
Узкабой Ахраеў, 91. Узбэцкі афіцэр, які служыў у артылерыі Чырвонай арміі са студзеня 1943 па травень 1950. Удзельнічаў у штурме Бэрліна

5
Холік Хаяеў, 92. Таджыцкі афіцэр, які служыў у савецкай пяхоце з кастрычніка 1942 па студзень 1946. На момант заканчэньня вайны знаходзіўся ў Вугоршчыне

6
Валянціна Куцініч, 95. У час вайны ўкраінка служыла мэдсястрой у танкавым палку са сьнежня 1941 па красавік 1946. На момант заканчэньня вайны апынулася на тэрыторыі Нямеччыны

7
Карл Рамус, 93. Эстонскі афіцэр, які служыў у выведнай роце савецкай пяхоты. На момант заканчэньня вайны быў на тэрыторыі Латвіі

8
Разалія Абгарян, 92. Армянка служыла ў пяхотным падразьдзяленьні Чырвонай арміі з красавіка 1941 па сьнежань 1945. Брала ўдзел у вызваленчым Праскім паўстаньні

9
Гуванч Мыратліеў, 90. Ураджэнец Туркмэністану служыў мараком Балтыйскага флёту зь лютага 1944 па 1950 год. На момант заканчэньня вайны быў у Кёнігсбэргу (Калінінград)

10
Мікалай Мазанік, 93. Беларускі афіцэр зьяўляўся камандзірам стралковага палку Чырвонай арміі з чэрвеня 1941 па травень 1945. Заканчэньне вайны сустрэў у Кёнігсбэргу (Калінінград)

11
Алахвэрды Аліеў, 103. Азэрбайджанскі афіцэр служыў у кавалерыі Чырвонай арміі зь лістапада 1941 па 1944 год. Быў паранены. Перамогу адсьвяткаваў у шпіталі Варшавы

12
Кусталет Тасыбаеў, 91. Казахскі афіцэр служыў у савецкай кавалерыі зь лістапада 1943 па кастрычнік 1950. На момант заканчэньня вайны абараняў савецкія інтарэсы ў Порт-Артуру

13
Фрыцыс Цепліс, 99. Латвійскі афіцэр пяхотнага атраду Чырвонай арміі з сакавіка 1942 па травень 1945 года, служыў на тэрыторыі сваёй краіны

14
Барыс Руноў, 90. Расейскі сапёр Чырвонай арміі з 1943 па 1945. Напрыканцы вайны знаходзіўся на тэрыторыі Нямеччыны

15
Георгій Газашвілі, 89. Грузінскі афіцэр кавалерыі Чырвонай арміі з красавіка 1944 па красавік 1946