Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Курапатах асьвяцілі крыж памяці Вацлава Ластоўскага

абноўлена

Крыж у памяць выбітнага беларускага грамадзка-палітычнага дзеяча XX стагодзьдзя, гісторыка, этнографа і публіцыста Вацлава Ластоўскага асьвяцілі на месцы масавага пахаваньня ахвяр сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам.

Крыж вышынёй 5 мэтраў, паводле агенцтва БелаПАН, зроблены з моранага дубу і пакрыты мастацкай разьбой. Яго аўтары — жывапісец Алесь Цыркуноў і разьбяр Юрый Камандзірчык. Крыж ствараўся на добраахвотныя ахвяраваньні і быў усталяваны тыдзень таму па ініцыятыве аргкамітэту па стварэньні Таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага.

Знак уяўляе сабой шасьціканцовы крыж белага колеру. На верхнім промні крыжа выяўлены гістарычны герб «Пагоня», у цэнтры — укрыжаваны Хрыстос. На бакавых промнях — элемэнты беларускага нацыянальнага арнамэнту. Ніжэй за расьпяцьце выразаны бюст Вацлава Ластоўскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG