Лукашэнка: Спадзявацца, што ў нас людзі палітычна культурныя — нельга
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што цяперашняе пасланьне не прэтэндуе на ролю доўгатэрміновай праграмы стратэгіі разьвіцьця краіны — пра гэта пойдзе гаворка на маючым адбыцца Ўсебеларускім сходзе. Сёньня ж размова пойдзе пра бліжэйшую пэрспэктыву.
Паводле словаў Лукашэнкі, гэты год павінен стаць пераломным у пераадоленьні нэгатыўных тэндэнцыяў эканамічнага разьвіцьця. «У апошнія 2-3 гады мы тэмпы разьвіцьця ў эканоміцы замарудзілі. І хоць асноўную ролю тут адыгралі зьнешнія фактары, трэба прызнаць і свае недапрацоўкі», — падкрэсьліў ён.
Другая асаблівасьць году — парлямэнцкія выбары. «Гэтая кампанія будзе экзамэнам палітычнай культуры нашага грамадзтва. І спадзявацца, што ў нас людзі да гэтага гатовыя і палітычна культурныя — нельга. Людзей і грамадзтва да гэтага трэба рыхтаваць», — заявіў Лукашэнка.
Валер Карбалевіч: «Тэмпы разьвіцьця запаволіліся». Цудны пэрл. Гэта ва ўмовах, калі эканоміка краіны, узровень дабрабыту другі год падае.
Валер Карбалевіч: Пакуль стандартны набор заклікаў: «павысіць», «паглыбіць», «пашырыць» і «палепшыць». Чулі ўжо шмат разоў, але гэта даўно не працуе.
Лукашэнка загадаў кіраўнікам прадпрыемстваў уладкоўваць тых, каго яны скарацілі. #agl21 https://t.co/BUPB848wcb
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2016
Лукашэнка: Спадзявацца, што ў нас людзі палітычна культурныя — нельга #agl21 https://t.co/1LZJGfvBKw https://t.co/dbCPI65VXS
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2016
Лукашэнка: трэба ствараць 50 тысяч новых працоўных месцаў кожны год
Лукашэнка заявіў пра неабходнасьць аптымізаваць колькасьць работнікаў у эканоміцы. Аднак на кожнае скарочанае месца павінна быць створана новае, больш прадукцыйнае. «Калі раптам на МАЗе ці БелАЗе адбываецца аптымізацыя і вызваляецца энная колькасьць работнікаў, то гэтых людзей трэба ўзяць за руку, перавесьці праз дарогу і працаўладкаваць на новым працоўным месцы, а не выкідаць на вуліцу», — падкрэсьліў ён.
«Задача — штогод ствараць 50 тысяч працоўных месцаў. Падкрэсьліваю: усяго толькі 50 тысяч. Праўда, апошнім часам нам усё больш гавораць, што мільён трэба стварыць. Але гэта сьмешна. Для таго каб стварыць мільён працоўных месцаў, трэба мець мільярды даляраў», — заявіў Лукашэнка.
Валер Карбалевіч: Няма праектаў ня толькі пад кітайскія крэдыты, але ўжо і пад крэдыты Ўсясьветнага банку. Як казаў клясык, «разруха ў галовах».
Лукашэнка: моцна залежаць ад аднаго рынку збыту — нельга, гэта прывядзе да бяды
Лукашэнка заявіў, што вельмі важна дывэрсыфікаваць эканоміку, а інакш можа быць бяда.
«Даводзіцца канстатаваць, што на традыцыйных рынках збыту айчыннай прадукцыі, перш за ўсё гэта Расея і Ўкраіна, скараціўся попыт. Мы ня можам проста сядзець і чакаць, калі ён узрасьце. Таму пастаўленая задача па дывэрсыфікацыі беларускага экспарту. Гэтая задача пастаўленая ня сёньня, ня ўчора і не пазаўчора. Мы вельмі дакладна, прабачце за нясьціпласьць, улавілі будучую сытуацыю ... Мы разумелі, што так моцна залежаць ад аднаго рынку збыту — нельга, гэта прывядзе да бяды. Такая тэндэнцыя сёньня вымалёўваецца», — заявіў Лукашэнка.
«Давайце перабудоўваць эканоміку на электрычнасьць замест газу ...» #agl21 https://t.co/1LZJGfvBKw https://t.co/DiUUwtPJE5
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2016
Лукашэнка: Мэта — увайсьці ў 30-ку краінаў па ўмовах вядзеньня бізнэсу.
Валер Карбалевіч: Як павысіць эфэктыўнасьць навукі, перайсьці да інавацыйнай вытворчасьці? Правільна. Напісаць яшчэ адну праграму.
Лукашэнка: «Ты можаш спаць ці ня спаць. Галоўнае — плаці падаткі». #agl21 https://t.co/1LZJGfvBKw https://t.co/LQG5XTx7aQ
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2016
Лукашэнка: Вось кажуць, прыйшлі і арыштавалі, а заўтра прыйдуць па іншых. Ну вядома, прыйдуць!
Лукашэнка выказаўся пра бізнэс-клімат у Беларусі:
«Што ў нашай краіне перашкаджае займацца бізнэсам? Але калі хто-небудзь хоча займацца бізнэсам ва ўласных інтарэсах і так, як ён лічыць патрэбным, ня ўлічваючы наша заканадаўства, тады вам ня месца працы ў Беларусі. Трэба спыніць гэтую спрэчку, нікому яна не патрэбная. Маса бізнэсмэнаў ні на што ня крыўдзіцца. Галоўнае — выплата падаткаў. І можаш спакойна спаць, можаш ня спаць — гэта тваё права. Але аддай тое, што ты павінен аддаць дзяржаве. Вось кажуць, прыйшлі і арыштавалі, а заўтра прыйдуць па іншых. Ну вядома, прыйдуць, калі вы будзеце так працаваць. Калі вы будзеце абдзіраць дзяржаву і не плаціць падаткі. Вось што я патрабую: пакажыце яшчэ адзін факт за выключэньнем выплаты падаткаў, па прычыне якога затрыманы хоць адзін прадпрымальнік або бізнэсмэн. Пакладзіце на стол такія факты — іх няма».
Большасьць пенсіянераў даўно зразумелі, што трэба працаваць пасля выхаду на пенсію,таму мы і павысілі ўзрост #agl21 https://t.co/DivlWTBDeC
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2016
Лукашэнка: палова пэнсіянэраў даўно ўжо зразумелі, што трэба працаваць, і працавалі
Лукашэнка выказаўся пра павышэньне пэнсійнага ўзросту:
«Гэта даўно ўжо трэба было вырашыць. І людзі ўжо спакойна гэта прынялі, таму што каля траціны, а можа, і палова пэнсіянэраў даўно ўжо зразумелі, што трэба працаваць, і працавалі, не выходзячы на пэнсію. Таму нічога надзвычайнага тут абсалютна няма».
Валер Карбалевіч: «Мы ня маем намеру зьмяншаць памер пэнсіяў». Як казаў Міхаіл Жванецкі, «і асаблівая падзяка за кефір».
Лукашэнка: Праблема - настаўнік. Мы будзем мець праблему з настаўнікам. Таму мы павінны нарадзіць новага настаўніка. #agl21
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2016
Валер Карбалевіч: Высновы пра эканамічны разьдзел пасланьня
Няма прызнаньня самога факту сацыяльна-эканамічнага крызісу. Няма аналізу яго прычынаў. За два гады сярэдні заробак у краіне ў валюце зьменшыўся амаль удвая, а кіраўнік дзяржавы робіць выгляд, што нічога не адбываецца. Ня трэба ніякіх перамен, рэформаў, будзем працягваць ранейшы курс. То бок няма адказу на пытаньне, якое хвалюе грамадзтва.
Лукашэнка: Трэба нарадзіць новага настаўніка
Лукашэнка пра праблемы адукацыі:
«Калі настаўнік ня зробіць у бліжэйшы час некалькі крокаў да гэтай вяршыні (Лукашэнка не ўдакладніў, да якой. — РС), мы будзем мець праблему ўжо не заробкаў настаўнікаў, не даходаў і жыльля, мы будзем мець праблему з самім настаўнікам. Таму трэба выхаваць, нарадзіць новага настаўніка. Нарадзіць новых — гэта доўга. Таму нараджаць будзем, перарабляючы старое настаўніцтва. Трэба ўскалыхнуць нашага настаўніка. Трэба прымусіць настаўніка працаваць зь сям’ёй, як гэта было ў наш час, калі настаўнік такі ж час, як у школе, быў у сям’і свайго вучня. Давайце паглядзім: ці так гэта сёньня? Ці жыве настаўнік праблемамі вучня? Не».
RT @piliuhina: Калі скончылася святая вада #agl21 https://t.co/ASue562liC
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2016