Лукашэнка загадаў кіраўнікам прадпрыемстваў уладкоўваць тых, каго яны скарацілі. #agl21 https://t.co/BUPB848wcb
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2016
Валер Карбалевіч: Пакуль стандартны набор заклікаў: «павысіць», «паглыбіць», «пашырыць» і «палепшыць». Чулі ўжо шмат разоў, але гэта даўно не працуе.
Валер Карбалевіч: «Тэмпы разьвіцьця запаволіліся». Цудны пэрл. Гэта ва ўмовах, калі эканоміка краіны, узровень дабрабыту другі год падае.
Лукашэнка: Спадзявацца, што ў нас людзі палітычна культурныя — нельга
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што цяперашняе пасланьне не прэтэндуе на ролю доўгатэрміновай праграмы стратэгіі разьвіцьця краіны — пра гэта пойдзе гаворка на маючым адбыцца Ўсебеларускім сходзе. Сёньня ж размова пойдзе пра бліжэйшую пэрспэктыву.
Паводле словаў Лукашэнкі, гэты год павінен стаць пераломным у пераадоленьні нэгатыўных тэндэнцыяў эканамічнага разьвіцьця. «У апошнія 2-3 гады мы тэмпы разьвіцьця ў эканоміцы замарудзілі. І хоць асноўную ролю тут адыгралі зьнешнія фактары, трэба прызнаць і свае недапрацоўкі», — падкрэсьліў ён.
Другая асаблівасьць году — парлямэнцкія выбары. «Гэтая кампанія будзе экзамэнам палітычнай культуры нашага грамадзтва. І спадзявацца, што ў нас людзі да гэтага гатовыя і палітычна культурныя — нельга. Людзей і грамадзтва да гэтага трэба рыхтаваць», — заявіў Лукашэнка.