Гурт Brutto выступіў зь першым сольным канцэртам у Вільні. У параўнаньні зь нядаўнім канцэртам у Беластоку, віленскі быў не такім вялікім. З палову рэпэртуару гурта склалі старыя песьні часоў Ляпіса Трубяцкога: да Brutto нават далучыліся трубачы, як гэта было ў былыя часы.
Back to Lyapis: Brutto выступіла ў Вільні з гітамі часоў Ляпіса Трубяцкога
1
2
Беларуска-ўкраінскі склад Brutto праехаўся па ўсіх балтыйскіх краінах у межах тура “Родны край”
3
У віленскім клюбе Loftas зьмясьцілася пару сотняў гледачоў
4
Заслужаны майстар спорту, як быў прадставіўлены Віталь Гуркоў
5
Невялікі клюб быў цалкам запоўнены
6
Як і заўжды, шмат людзей зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Бальшыня людзей была менавіта зь Беларусі
7
Міхалок хацеў быў даць канцэрт у Менску. Але пакуль даводзіцца выступаць каля беларускіх межаў: у Кіеве, Беластоку і Вільні
8
9
У той час як раней Міхалок адмаўляўся ад старой спадчыны Ляпісаў, на канцэрце Brutto сьпяваў нават нерэвалюцыйнага “Коціка”. У трэцяй частцы да гурта далучыліся трубы, што яшчэ больш набліжае Brutto да Ляпіса Трубяцкога
10
Гурт адыграў у Вільні дзьве з паловай гадзіны
11
Традыцыйна на канцэрце былі ўкраінскія сьцягі. Але скандаваньня Слава Ўкраіне, што часта бывае на канцэртах, у Вільні не было
12
13
14
Беларускамоўныя песьні і гіты часоў Ляпіса Трубяцкога найбольш горача сустракаліся публікай. Дарэчы, бліжэйшы канцэрт у Варшаве нават анансаваны як Brutto & Lyapis
15
Два наступныя месяцы Brutto працягне гастролі ва Ўкраіне. А 28 траўня грут выступіць з гарадзенскімі “Дзецюкамі” у Варшаве