Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адбыўся антырасейскі пікет «Расея — гэта вайна»

У Менску каля расейскай амбасады прайшоў пікет супраць саюзу Беларусі і Расеі.

Актывісты выйшлі да амбасады зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і плякатамі «Путлера ў Гаагу», «Саюз з агрэсарам = вайна», «Добры сусед той, хто жыве праз плот», ««Не» саюзу з бандай», «Кольчанку, Сянцову, Саўчанцы — свабоду» ды іншымі. У пікеце прынялі ўдзел 10 чалавек. Пэрыядычна ад іх гучалі воклічы «Жыве Беларусь!», «Пуцін — забойца», «Свабоду Ўкраіне» і «Свабоду Саўчанцы». Напрыканцы пікетоўцы прасьпявалі гімн «Магутны Божа».

XS
SM
MD
LG