Міністэрства юстыцыі ЗША паведаміла пра тое, што яно адклікае судовы пазоў да карпарацыі Apple з патрабаваньнем даць код, які дасьць сьледзтву магчымасьць раскрыць iPhone, які належаў арганізатару тэрарыстычнай атакі ў каліфарнійскім горадзе Сан-Бэрнардына ў сьнежні мінулага году.
Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі паведаміла, што код доступу быў выяўлены па просьбе фэдэральных уладаў спэцыялістамі амэрыканскай фірмы, чыя назва не выдаецца. Сьледчыя ў дадзены момант «вывучаюць інфармацыю, якая зьмяшчаецца ў памяці тэлефона, у адпаведнасьці з існымі правіламі».
Публічнае супрацьстаяньне Міністэрства юстыцыі і карпарацыі Apple пачалося пасьля таго, як сьледчыя, атрымаўшы санкцыю суду, запатрабавалі даць код доступу да смартфона, уладальнік якога Саед Рызван Фарук быў адным з двух удзельнікаў тэрарыстычнай атакі, у выніку якой загінула 12 і было паранена 22 чалавекі. Фарук разам з жонкай адкрылі агонь па былых калегах Фарука. Спэцслужбы, якія расьсьледуюць сувязі тых, хто нападаў, кажуць, што ў памяці смартфона можа знаходзіцца важная інфармацыя. Apple, апэляваў да вышэйстаячага суду, настойваючы на тым, што сьледзтва патрабуе дадзеныя, якія дадуць яму патэнцыйны доступ да мільёнаў карыстальнікаў смартфонамі.
Судовая барацьба за вызначэньне межаў права не недатыкальнасьць асабістай інфармацыі не завершаная. Фэдэральныя ўлады патрабуюць ад карпарацыі Apple прадстаўленьня кода доступу яшчэ да дзесяці смартфонаў.