Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі амбудсмэн: Абмен Саўчанкі магчымы пасьля прысуду


Міхаіл Фядотаў
Міхаіл Фядотаў

Абвяшчэньне прысуду ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, якое пачалося сёння ў Данецкам гарадзкім судзе Растоўскай вобласьці, дазволіць ініцыяваць працэс яе абмену ў адпаведнасьці зь Менскімі пагадненьнямі.

Пра гэта заявіў кіраўнік Рады па правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі Міхаіл Фядотаў.

«Мы спадзяемся, што прынцып Менскіх пагадненьняў аб абмене „ўсіх на ўсіх“ будзе ужыты ў дачыненьні як Саўчанкі, так і расіян Аляксандрава, Ерафеева і іншых» — цытуе Фядотава Інтэрфакс.

«Абмен паводле прынцыпу „адбыцця пакараньня на радзіме“ стане магчымы пасьля таго, як прысуд уступіць у законную сілу. Гэта адбудзецца празь дзесяць дзён, калі на прысуд ня будзе пададзена апэляцыя. Як вядома, Надзея Саўчанка неаднаразова падкрэсьлівала, што прысуд абскарджваць ня будзе. Але гэта можа зрабіць пракуратура, і тады ўступленьне прысуду ў сілу аўтаматычна адкладзецца да рашэньня апэляцыйнай калегіі Растоўскага абласнога суду» — дадаў Фядотаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG