Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паляваньне на алігархаў ці барацьба кланаў?


Трайны ўдар для трох аналітыкаў — Валера Карбалевіча, Віталя Цыганкова і Юрыя Дракахруста.

Карбалевіч: Кіраўнік КДБ Валеры Вакульчык правёў адмысловы брыфінг для журналістаў, на якім расказаў пра крымінальны перасьлед буйных бізнэсоўцаў. Што, здаецца, робіцца ўпершыню, бо звычайны гэта хаваецца за тайнай сьледзтва. Рэзананс ад гэтых спраў атрымаўся вельмі вялікі, таму патрабавалася гэтае тлумачэньне.

Што высьветлілася? Хоць асноўныя абвінавачаньні ідуць па артыкуле аб нясплаце падаткаў, але галоўная прычына, як і мы меркавалі, — гэта вывад грошай за мяжу. Мусіць, гэта рабілася і раней, але цяпер гэты

З інфармацыі Вакульчыка стала вядома пра норавы, якія дамінуюць у вялікім бізнэсе. Высьветлілася, што Чыж напісаў у КДБ данос на свайго кампаньёна Япрынцава.

працэс набыў шырокі і масавы характар. То бок па меры разьвіцьця крызісу трымаць капіталы ў Беларусі стала небясьпечным, і бізнэс пабег з краіны. А разам з грашыма спрабуюць бегчы і самі, умоўна кажучы, алігархі. Юры Чыж чамусьці хацеў зьбегчы празь мяжу з краінамі Эўразьвязу — мусіць, ад стрэсу. Уладальнік кампаніі «Сэрвалюкс» Баскін затрыманы ў аэрапорце.

З інфармацыі Вакульчыка стала вядома пра норавы, якія дамінуюць у вялікім бізнэсе. Высьветлілася, што Чыж напісаў у КДБ данос на свайго кампаньёна Япрынцава. А той, у сваю чаргу, расказаў на сьледзтве пра мэханізмы ўхіленьня ад падаткаў у кампаніі «Трайпл», што дапамагло ў распрацоўцы справы Чыжа.

Быў раскрыты мэханізм вызваленьня з-за кратаў. Уладальнік кампаніі «Біякам» Паўлоўскі выплаціў кампэнсацыю 20 мільёнаў даляраў і быў памілаваны прэзыдэнтам. Выкуп за свабоду — беларускае юрыдычнае ноў-хаў.

І яшчэ. Вакульчык, апавядаючы пра справу берасьцейскай кампаніі «Консул», паведаміў, што адзін з уладальнікаў накіроўваў на ўтрыманьне сына ў Ангельшчыне каля 100 тыс. фунтаў стэрлінгаў кожны месяц. Гэта ўжо апэляцыя да абывацеля, каб выклікаць нянавісьць да багатых. Хаця, з прававога гледзішча, які тут крымінал? Чалавек можа распараджацца заробленымі грашыма, як хоча. І ўвогуле, узровень кампрамату ня надта вялікі, у параўнаньні з Расеяй ці Ўкраінай. Там алігархі набываюць даражэзныя яхты, замкі, футбольныя клюбы. А ў Беларусі вось толькі грошы трацяцца на вучобу сына. Тут узгадваецца скрыня цьвікоў Шушкевіча, рондлі Віньнікавай ці мэблевы гарнітур Лявонава.

Цыганкоў: Старшыня КДБ сапраўды даволі рэдка дае такія брыфінгі, і адсюль відавочна, што грамадзтву шлецца такі пасыл, што, магчыма, гэта не апошні арышт «алігархаў» («Алігархаў» у двукосьсі, паколькі алігархі — гэта ня толькі грошы, але і ўлада, а ў беларускіх умовах гэта зусім ня так). Звычайна такія справы спрабавалі хаваць, але цяпер КДБ імкнецца як мага больш распавесьці народу. Гэта пацьвярджае думку, што паляваньне на алігархаў набывае рысы палітычнай і ідэалягічнай кампаніі. Увага насельніцтва будзе актыўна адключацца ад іншых сацыяльна-эканамічных праблем.

Схема гэтай драмы мне ўяўляецца прыблізна такім чынам. Адбываецца эканамічны крызіс, дзяржава ўсё актыўней патрабуе ад бізнэсмэнаў дзяліцца. Тыя дзяліцца ня хочуць альбо проста ня маюць грошай. Улада ў асобе спэцслужбаў ня надта ім верыць. Беларускія алігархі — ня ўзор

Адбываецца эканамічны крызіс, дзяржава ўсё актыўней патрабуе ад бізнэсмэнаў дзяліцца. Тыя дзяліцца ня хочуць альбо проста ня маюць грошай.

чыстага сумленьня, таму хтосьці зь іх спрабаваў, магчыма, нелегальна перавесьці грошы за мяжу. Пад пагрозай экспрапрыяцыі, павышэньня падаткаў і гэтак далей. Законных шляхоў зьберагчы свае грошы няма, таму адбываецца гэта не заўсёды легітымным спосабам.

Таксама адзначу, што «выкуп за свабоду», пра які казаў Валер, — даволі распаўсюджаная міжнародная практыка, але не ў такім выглядзе, як у Беларусі. Напрыклад, на Захадзе за эканамічныя злачынствы зь людзей часьцей патрабуюць кампэнсацыю, чым садзяць за краты, штрафы часта замяняюць зьняволеньне. Калі чалавек прычыніў матэрыяльную шкоду, для дзяржавы будзе лепей, калі ён заплаціць. У Беларусі гэта адбываецца не ўрэгуляваным чынам, а на ўзроўні нефармальных дамоўленасьцяў.

Дракахруст: Прапаную ў пэўным сэнсе арыгінальную вэрсію, якая навеяная чытаньнем у савецкія часы кніжак Аўтарханава, Васьленскага. Пра тэхналёгіі ўлады, пра тое, як у СССР адбываліся гучныя справы дзеля таго, каб Малянкоў крыху пасунуў Жданава. І я не выключаю, што цяпер мы назіраем вынік бітвы вялікіх людзей у беларускай дзяржаве.

Тут вось якая сытуацыя. Адмянілі санкцыі, спадар Макей — першы сярод роўных. Ён зрабіў велізарны падарунак Аляксандру Рыгоравічу. Акрамя таго, ідзе працэс — мы пра гэта гаварылі, што ён непасьлядоўны, неінстытуцыйны, — у якім людзі кшталту спадара Макея аказваюцца першымі. А спадар Вакульчык — далёка ня першы, калі ўвогуле на што-небудзь патрэбны. І мы бачылі, як міністар спадар Шуневіч, апусьціўшы вочы, казаў: тут новыя веяньні, мы ня можам людзей саджаць... А душа баліць.

Тое, што Вакульчык упершыню выйшаў зь ценю і стаў распавядаць пра гэткую пагоню ў стылі амэрыканскіх баевікоў, сьведчыць пра тое, што людзі вядуць гульню сам-насам.

Зразумела, што ў гэтым кірунку ўдар нанесьці немагчыма — зараз рабіць палітвязьняў не дазволяць. А вось так пэрпэндыкулярна наносяць удар у адказ. У іншай плоскасьці паказваюць, што яны патрэбныя, што ёсьць пагроза, якая можа быць і зьвязаная зь лібэралізацыяй. Гэта клясыка апаратных гульняў.

Тое, што Вакульчык упершыню выйшаў зь ценю і стаў распавядаць пра гэткую пагоню ў стылі амэрыканскіх баевікоў, сьведчыць пра тое, што людзі вядуць гульню сам-насам. У нас часта гаворыцца, што гэта паляваньне — але глядзіце, іх жа ўласнасьць не нацыяналізуецца. Куды яна ідзе?

І, хутчэй за ўсё, гэта проста пераразьмеркаваньне, як мы бачылі ў Расеі пасьля справы Хадаркоўскага. Так сыходзіў тыпаж Хадаркоўскіх, прыходзіў тыпаж Сечыных, людзей больш зьвязаных з сыстэмай, у пагонах — але Сечын таксама прадпрымальнік. Ён не савецкі дырэктар. У Беларусі ўласнасьць Чыжа ці Баскіна ня бедным раздадуць.

Карбалевіч: Калі багаты чалавек не прызнае сваю віну, а спрабуе даказаць, што ён невінаваты, то ў прысудзе ёсьць пункт аб канфіскацыі маёмасьці, як у спадарыні Шарэйкі, кіраўніцы бройлернай фабрыкі ў Віцебскай вобласьці.

Дракахруст: Цікава, што з гэтым робіцца потым? Гэта робіцца дзяржаўнай уласнасьцю ці потым прадаецца камусьці? Мне здаецца, што другое. Гэта неяк пераразьмяркоўваецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG