Шумчанка: Сказаў Барсукову, кіраўніку міліцыі Менска, што сёньня рэвалюцыі ня будзе. Той давольны.#указ222 https://t.co/avNsxXDbVS
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.3.2016
Глядзіце трансьляцыю пра #указ222 на нашым сайце… https://t.co/lRZBrJdouX https://t.co/acz3fFJEP2
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.3.2016
На пляцоўцы каля Міністэрства падаткаў і збораў ужо зьявіліся Анатоль Шумчанка і Мікола Статкевіч. Падыхозяць прадпрымальнікі.
Прыйшоў начальнік і менскай міліцыі Аляксандр Барсукоў. Міліцыянты здымаюць на відэа, не замінаюць.
Каля міністэрства падаткаў пачынаецца акцыя прадпрыальнікаў. Шумчанка і Статкевіч на ганку з паперамі.#указ222 https://t.co/MkzWKo4aqx
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.3.2016
Старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка і палітык Мікола Статкевіч заклікалі беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў адначасова масава падаць заявы з патрабаваньнем скасаваць указ № 222 у Міністэрства па падатках і зборах 14 сакавіка а 13-й гадзіне.
Хоць мерапрыемства нельга назваць мітынгам, хіба доўгай чаргой, Статкевіч называе гэта формай акцыі пратэсту — маўляў, людзі захочуць выказаць сваё стаўленьне да таго, што адбываецца зь іхнім бізнэсам, зь іхнімі справамі. Шумчанка мяркуе, што ўдасца сказаць «пару слоў» пра тое, навошта прадпрымальнікі сабраліся пад міністэрствам, і вырашыць, што рабіць далей.
Раней Статкевіч і Шумчанка зьбіраліся правесьці 14 сакавіка санкцыянаваны Марш прадпрымальнікаў ад Акадэміі навук да парку Дружбы народаў, а таксама мітынг у парку. Але ўлады забаранілі і шэсьце, і мітынг. На думку арганізатараў, забароне паспрыяў Анатоль Лябедзька, які падаў сваю заяву на мітынг на той самы час і тое самае месца. Каардынатарка аргкамітэту па стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам» Ірына Яскевіч рассылала сваім знаёмым «кампрамат» на Шумчанку, які, на яе думку, «разводзіць і дзеліць людзей», робячы замест мітынгу падачу заяваў пад Домам ураду.
Да сёньняшняй акцыі прадпрымальнікі тройчы прыходзілі на несанкцыянаваныя мітынгі на Кастрычніцкай плошчы. Аднойчы дайшлі да Дома ўраду. Акцыі абыходзіліся без затрыманьняў, але шэраг удзельнікаў былі пакараныя штрафамі да 10,5 млн. Пратэстоўцам перашкаджалі «аранжавыя чалавечкі» — камунальшчыкі і сьнегаўборачная тэхніка.
Індывідуальныя прадпрымальнікі масава баставалі больш за два месяцы,пратэстуючы супраць указу № 222 і іншых указаў і законаў. «Пэрспэктыва» дамаглася стварэньня працоўнай групы зь міністэрствамі па рашэньні праблемаў прадпрымальнікаў, але празь некалькі паседжаньняў старшыня арганізацыі ўжо заклікаў распусьціць рабочую групу і склікаць новую — маўляў, інтарэсы прадпрымальнікаў там не адстойваюць.