Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін — № 1 у санкцыйным «сьпісе Саўчанкі»


Акцыя ў падтрымку Надзеі Саўчанкі ў Санкт-Пецярбургу, 6 сакавіка 2016 году
Акцыя ў падтрымку Надзеі Саўчанкі ў Санкт-Пецярбургу, 6 сакавіка 2016 году

57 эўрадэпутатаў накіравалі вярхоўнаму прадстаўніку Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы і бясьпецы Фэдэрыцы Магерыні ліст з прапановай увесьці пэрсанальныя санкцыі ў адносінах да асобаў, адказных за выкраданьне і незаконнае ўвязьненьне Надзеі Саўчанкі ў Расеі.

Эўрадэпутаты прапаноўваюць увесьці санкцыі ў дачыненьні да 29 расейскіх грамадзянаў, якія падзеленыя на падгрупы.

У першай падгрупе — асобы, адказныя за палітычнае рашэньне аб выкраданьні Саўчанкі.

Другая падгрупа — асобы, якія фабрыкавалі доказы яе віны падчас дасудовага сьледзтва.

Трэцяя падгрупа — асобы, якія прадстаўлялі гэтыя сфабрыкаваныя доказы ў судзе.

Усім прысутным у сьпісе прапануюць забараніць уезд у ЭЗ, заблякаваць іхнія рахункі і накласьці арышт на іхнюю ўласнасьць, якая знаходзіцца ў ЭЗ.

Нумарам першым у сьпісе значыцца прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін. Таксама ў сьпісе ёсьць дырэктар ФСБ Аляксандар Бортнікаў, кіраўнік Сьледчага камітэту Аляксандар Бастрыкін, старшыня дэлегацыі РФ у ПАРЭ Аляксей Пушкоў, кіраўнік «ЛНР» Ігар Платніцкі, пракуроры і судзьдзі, якія ўдзельнічалі ў працэсе Саўчанкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG