У беларускай сталіцы зьявіцца помнік гарадавому, паведаміў у аўторак, 1 сакавіка, на прэс-канфэрэнцыі ў гонар Дня міліцыі міністар унутраных справаў Ігар Шуневіч.
Як перадае БЕЛТА, міністар заявіў, што «да стагодзьдзя беларускай міліцыі, якое будзе адзначацца ў 2017 годзе, мы хочам усталяваць помнік менскаму гарадавому».
Да гэтай даты МУС таксама плянуе выпусьціць фільм і кнігу.