Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску стартавала «Басовішча»

У пятніцу, 19 лютага, у Менску адбыўся адборачны тур фэстывалю «Басовішча» пад назвай «Адборышча» з удзелам канкурсантаў і мінулых пераможцаў.

На мерапрыемстве выступалі пераможцы мінулага «Басовішча» Tonqixod і Navi, адмысловыя госьці Akute, Ilo&Friends і Warszaw Balkan Madness, а таксама 10 прэтэндэнтаў на перамогу ў «Басовішчы-2016».

З гэтай дзясяткі журы конкурсу абралі 4-х фіналістаў:.К, The Glitchhh, INTELLIGENCY, M.G.

«Басовішча-2016» стане ўжо 27-м штогадовым фэстывалем. Яно традыцыйна пройдзе каля Гарадка, што пад Беластокам (Польшча), і зойме два дні: 22 і 23 ліпеня. Пераможца конкурсу атрымае грашовую ўзнагароду, дадатковы выступ на другі дзень фэсту, гарантаваны выступ на наступным «Басовішчы» і ратацыю на «Радыё Рацыя».


XS
SM
MD
LG