Сядзім у аўдыторыі БДУ. Прафэсар і я. Чакаем прыходу іншых удзельнікаў сустрэчы.
Пасьля даволі працяглай паўзы прафэсар кажа:
— Так... Сьнег і сьнег...
— Не кажыце, сёньня з Гародні — насілу даехаў! — сказаў я, каб падтрымаць размову.
— Вы пасьпелі, — і прафэсар паказаў на дзьверы, — а яны яшчэ не дайшлі, хоць сёньня ўжо ўсё ў горадзе прыбрана пасьля той завеі... Як яе? «Хаўер»?
— Не. «Даніэла». Хацелі сьнегу — то майце! — выказаў незадаволенасьць я.
— Не! Сьнег патрэбны! Гэта і вільгаць для расьлінаў, і покрыва ад марозаў. Полю, лесу...
«Селянін!» — падумаў я. Мне, гараджаніну — пофіг, што адбываецца на полі!
Ігар Кузьмініч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
Самае папулярнае
1