Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль адрэагаваў на скасаваньне санкцыяў супраць Лукашэнкі


Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў

Рашэньне ЭЗ зьняць санкцыі зь беларускіх чыноўнікаў даказвае «недасканаласьць санкцыйнага мысьленьня», — заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў.

«Гэты крок лішні раз паказвае абсалютную бессэнсоўнасьць санкцыяў, беспэрспэктыўнасьць працягу санкцыйнага дыялёгу. Натуральна, мы вельмі пазытыўна гэта ўспрымаем. Лішні раз паказвае недасканаласьць санкцыйнага мысьленьня», — сказаў Пяскоў, якога цытуе РБК.

(У адносінах да Масквы Эўразьвяз, ЗША і шэраг іншых краін таксама ўвялі санкцыі — у сувязі з расейскай агрэсіяй супраць Украіны. Абмежаваньні, якія працягваюць дзейнічаць, тычацца пэўных фізычных асобаў, кампаніяў, а таксама супрацоўніцтва ў некаторых сфэрах эканомікі.)

Рада Эўразьвязу на ўчорашнім пасяджэньні міністраў замежных спраў вырашыла адмяніць большую частку санкцыяў супраць беларускіх уладаў.

Рашэньне касуе блякаваньне актываў і візавыя забароны для 170 грамадзянаў Беларусі, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі і ягонага атачэньня, судзьдзяў і пракурораў, а таксама для трох кампаніяў.

Пад санкцыямі засталіся чатыры асобы, якія, як мяркуецца, адказныя за зьнікненьне прадстаўнікоў апазыцыі: Уладзімер Навумаў, Дзьмітры Паўлічэнка, Юры Сівакоў і Віктар Шэйман.

Застаецца таксама эмбарга на пастаўкі зброі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG