Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў, 30 студзеня - 5 лютага.
Стоп-кадры тыдня: Саўчанка ў судзе, ваеўнікі ў Дамаску, перапахаваньне ў Львове

1
Цырымонія перапахаваньня ў Львове, Украіна. Парэшткі больш чым 500 ахвяраў савецкага рэжыму былі перапахаваныя 3 лютага на могілках у Львове.

2
Аўганскі гурт выступае на руінах палацу Дарул Аман ў Кабуле падчас кампаніі "Тысяча ўсьмешак для міру".

3
Андрэеўскі спуск у Кіеве.

4
Турэччына. Вясельнае фота пасьля сутыкненьняў паміж курдзкімі паўстанцамі і турэцкімі сіламі.

5
Аўганская жанчына.

6
Ірак. Сабака бяжыць наперадзе ірацкага войска недалек ад Рамадзі.

7
Пакістан. Дзіцячыя антытэрарыстычныя вучэньні ў Пешавары.

8
Украінская лётчыца Надзея Саўчанка ў расейскім судзе.

9
Акцыя пратэсту супрацоўнікаў Pakistan International Airlines ля міжнароднага лётнішча ў Карачы.

10
Сырыя. Ваеўнікі ў Дамаску.

11
Пакістан. У лес па дровы.

12
Аўганістан. Ля Кабулу.

13
Бангладэш. Пацыэнт з дыягназам барадаўчатай эпідэрмадысплазіі, рэдкага захворваньня скуры, чакае лячэньня ў мэдычным каледжы ў Даке.

14
Хлопчык глядзіць на месца тэракту ў Кабуле, у выніку якога 1 лютага загінулі як найменей 10 чалавек.

15
Расея. Рыбалка на Енісеі ў Краснаярску.