Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Матацыкл Ducky з майстэрні Yuri Shif Custom — пераможца конкурсаў у Нямеччыне і Італіі

Трыюмфатарам адразу двух прэстыжных конкурсаў стаў чарговы шэдэўр інжынэраў Юрыя Шыфа – матацыкл Ducky. Як кажа Юры, зьяўленьню двухколавага прататыпа папярэднічала рэальная гісторыя: шмат гадоў на ягоным працоўным стале «жыве» цацачны талісман – качаня ў матацыклетным шлеме. Нават пры пераездах з майстэрні ў майстэрню маленькі сябра нязьменна вяртаўся на сваё пачэснае месца. І вось надышоў час увекавечыць Ducky ў жалезных формах.

XS
SM
MD
LG