Навукоўцы на краі сьвету: як жыве самае паўночнае паселішча плянэты
Сярод вечнай мерзлаты і бязьмежных прастораў архіпелагу Шпіцбэрген знаходзіцца невялікая вёска дасьледчыкаў Ню-Алесунд. У самым паўночным населеным пункце плянэты пражываюць толькі 30 чалавек з 11 краін сьвету.
1Пасёлак знаходзіцца ў паўночнай частцы архіпэляга Шпіцбэрген, усяго за 1200 км ад паўночнага полюсу. Роўна 100 гадоў таму выспы засялялі толькі мядзьведзі і алені. Але калі на поўначы зьявілася прамысловая вытворчасьць, іх зьяўленьне стала больш рэдкім.
2Цяпер з жывёламі суседнічаюць дасьледнікі з розных краін — 30 чалавек з Нарвэгіі, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Індыі і Паўднёвай Карэі
3Усе паселішчы на Шпіцбэргене ствараліся як прамысловыя зоны. Калісьці ў Ню-Алесундзе здабывалі вугаль, але ў 1963 шахту зачынілі. Цана на вугаль імкліва падала, а ў шахтах рэгулярна здараліся няшчасныя выпадкі
4Такія цягнікі выкарыстоўваліся для перавозкі вугалю ад шахтаў да партоў. Цяпер яны толькі нагадваюць аб далёкіх індустрыяльных часах
5На фота — закінутыя складзкія памяшканьні побач з вугальнай шахтай. У гады росквіту прамысловасьці ў шахтах Ню-Алесунда здабывалі да 200 тон вугалю ў год
7Зараз у Ню-Алесундзе актыўна дасьледуюць зьмяненьне клімату і яго ўплыў на навакольнае асяродзьдзе
8Экстрэмальны турызм па ўсім сьвеце набірае абароты, нарвэжцы не жадаюць адчыняць дзьверы да выспавых паселішчаў: наплыў турыстаў можа перашкодзіць дасьледнікам у іх працы
9У будынку старой радыёстанцыі сёньня музей
10З-за геаграфічнага становішча на выспах можна назіраць такія зьявы, як палярныя дні, калі сонца амаль ніколі не заходзіць за гарызонт на працягу пяці месяцаў, і палярныя ночы, калі сонца такую ж колькасьць часу наагул не ўзыходзіць
11Семдзесят гадоў таму з Ню-Алесунда адпраўляліся экспэдыцыі на Паўночны полюс
12На выезьдзе зь мястэчка захавалася 34-мэтровая мачта, да якой швартаваліся дырыжаблі
Навукоўцы на краі сьвету: як жыве самае паўночнае паселішча плянэты