Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Спынім мянтоўскае беззаконьне!» — у Менску пікетавалі Вярхоўны суд пад бел-чырвона-белым сьцягам ВІДЭА


«Прыйдзе вясна, і ўсё пераменіцца» — Лябедзька правёў пікет ля будынку Вярхоўнага суду. Відэарэпартаж

З ініцыятывы Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Менску адбыўся пікет супраць гвалту супрацоўнікаў міліцыі над грамадзянамі. Удзел у акцыі ля будынку Вярхоўнага суду ўзяў лідэр партыі Анатоль Лябедзька з паплечнікамі. Агулам сабралася блізу паўсотні чалавек, некаторыя трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі.

Праз мэгафон спадар Лябедзька зьвярнуўся да ўдзельнікаў, згадаўшы пра ганебны факт зьбіцьця супрацоўнікамі міліцыі грамадзкіх актывістаў і журналіста ў судзе Фрунзенскага раёну Менску падчас працэсу ў справе графіцістаў. Сам ён трымаў плякат «Выбірай tut.by або tut.bей», былі і больш радыкальныя — так, актывіст Максім Вінярскі заклікаў «Остановить ментовский беспредел».

Максім Вінярскі
Максім Вінярскі

Сваім пікетам палітык перасьледаваў як мінімум дзьве задачы: па-першае, прыцягнуць увагу да праблемы, якая патэнцыйна закранае вялізную колькасьць людзей. Па-другое, трэба супрацьстаяць практыцы рукапрыкладзтва і сыстэме, якая яе пакрывае. Анатоль Лябедзька ўдакладніў, што сам неаднойчы трапляў у падобныя сытуацыі.

Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Збор удзельнікаў пікету здымалі і фільмавалі супрацоўнікі міліцыі ў форме і цывільнай вопратцы, па пэрымэтры было шмат супрацоўнікаў сілавых спэцпадразьдзяленьняў на чале з камандзірам менскага АМАПу Дзьмітрыем Балабам. Па выніках складзена некалькі пратаколаў за ўдзел ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Фотагалерэя ў вялікім памеры тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG