Мой сябар, празаiк i лiтаратуразнаўца, знаёмячы мяне з сваёй хатняй бiблiятэкай, зьвярнуў маю ўвагу на палiцу, шчыльна застаўленую кнiгами, часопiсамі, стосікамi газэт. Палiца была акурат насупроць пiсьмовага стала, за якiм ён працаваў. Я спачатку палiчыў, што на палiцы кнiжкi, часопiсы i газэты зь яго творамi. Але, прыгледзеўшыся, убачыў, што памылiўся.
— Гэта творы маiх аднагодкаў, — сказаў сябар i дадаў: — Зьбiраю з iнстытуцкiх гадоў. Сачу за iх творчасьцю. Iмкнуся на iх раўняцца.
Параiў ён i мне зьбiраць кнiжкi аднагодкаў.
— Павер мне, гэта натхняе! I прымушае пiсаць болей i лепей!
Марат Баскін
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.
Самае папулярнае
1