У Беларусі застаюцца вёскі, адключаныя ад электрычнасьці. Ледзяныя тунэлі, сьвечкі і лядоўні ў вёдрах на вуліцы — Свабода зьезьдзіла ў Асіповіцкі раён, дзе людзі чацьвёрты дзень жывуць без сьвятла.
На Асіповіччыне чацьвёрты дзень няма сьвятла. Фотарэпартаж
1
2
У вёсцы Мязговічы Асіповіцкага раёну галіна павалілася на лінію электаперадач і абарвала дрот. Ён ляжыць у двары ўжо чацьвёрты дзень
3
Паваліліся ня толькі бярозы, але й садовыя дрэвы
4
Пасьля аблівахі ў аўторак лёдам пакрылася ўсё
5
Марыя Антонаўна зь вёскі Паплавы не прыгадае выпадку, каб так доўга падключалі сьвятло, з 1961 году, калі тут правялі электрычнасьць
6
Тыповы краявід пад Асіповічамі
7
Дрэвы падаюць проста на лініі электраперадач
8
9
Былы лясьнік Уладзімер Шульга: Такога я ў жыцьці ня бачыў
10
Пад цяжарам лёду падаюць галіны дрэваў
11
12
13
Пасьля 6-й вечара мясцовыя жыхары запальваюць сьвечкі
14
Так выглядаюць дарогі пад Асіповічамі
15
Не па ўсіх дарогах Асіповіцкага раёну можна праехаць нават сёньня
16
Гэтым днямі людзі ў адключаных вёсках рана кладуцца спаць. Сьвечкі заканчваюцца, а калі адновяць электрычнасьць, невядома
17
Так выглядаюць лядоўні мясцовых жыхароў. Вёска Дубралёва
18
Сьвятло на фэрму ў вёсцы Крынкі далі толькі ўчора