Сьпеўны гурт «Яваровы людзі» з Таронта і Згуртаваньне беларусаў Канады віншуюць з Калядамі і Новым годам новай песьняй.
У сьвяточным відэа канадзкіх беларусаў дзеці і дарослыя разам сьпяваюць песьню на музыку Юрыя Жвалкоўскага і словы Вольгі Іпатавай. У запісе ўзялі ўдзел больш за тры дзясяткі чалавек.
Навагоднія песьні ад «Яваровых людзей» — шматгадовая традыцыя. Так яны віншавалі з Калядамі і Новым годам у 2014, 2013, 2012 і 2011 гадах.