16-гадовая Алена Койстра, вучаніца менскай школы № 30 і фанатка гурту ад 2013 году, стала пераможцай конкурсу на найлепшы пераклад песьні амэрыканскага рок-гурту Imagine Dragons. Менавіта яе пераклад абраў сярод 130 работ і выканаў беларускі гурт Navi.
Аўтарка перакладу асабіста сустрэнецца з гуртом Imagine Dragons у дзень іх першага беларускага канцэрту, 22 студзеня 2016 году. У той жа дзень Navi выступяць у якасьці адзінага беларускамоўнага ўдзельніка фіналу нацыянальнага адбору на «Эўрабачаньне».
«Радыеактыўны» (пер. Е.Койстра/А.Лук’яненка) Глядзі сюды, попел і пыл Усё гэта я адзін стварыў Спрабуй удыхнуць, адчуеш — хімія Ляцяць аскепкі ад гранат Але мяне вам не стрымаць А вось і ён — канец усяго Адзіны шлях, каб атрымаць адказ Усё нібыта супраць нас Вось пачатак эры Новай эры Вось пачатак эры Новай эры Ооооо оооо Я Радыеактыўны Радыеактыўны Колькі дзён усё адно Твае думкі — мой палон Дзень і ноч застацца тут І горад зьнік, зьнікае час І шэры дым ахутаў нас А вось і ён —канец усяго Адзіны шлях, каб атрымаць адказ Усё нібыта супраць нас Вось пачатак эры Новай эры Вось пачатак эры Новай эры Ооооо оооо Я Радыеактыўны Радыеактыўны Сіла ўнутры, Над галавой сьвятло, У нашай крыві Б’ецца жыцьцё Адзіны шлях, каб атрымаць адказ Усё нібыта супраць нас Вось пачатак эры Новай эры Вось пачатак эры Новай эры Ооооо оооо Я Радыеактыўны Радыеактыўны