Зь 19 стагодзьдзя канал Агінскага быў цалкам судаходным. Яго даўжыня складае разам з Выганашчанскім возерам 54 кілямэтры, на працягласьці якіх існавала ажно дзесяць шлюзаў. Актыўна па канале сплаўляліся безьліч грузаў і тавараў. Транспартнае значэньне каналу зьменшылася пасьля зьяўленьня чыгункі. Але водным шляхам карыстаўся малы флот эўрапейскіх краінаў. Як раз гэта і прывяло да таго, што падчас Першай сусьветнай вайны збудаваньні на канале сталі ваеннай мішэньню, і былі зьнішчаныя. Далейшыя спроба аднаўленьня гідратэхнічнай інфрастурктуры каналу таксама разбуралі войны.
У савецкія часы на канале былі ўзарваныя ўсе шлюзы. Гаспадарчае значэньне канал Агінскага страціў.
У Целяханах, дзе ён працякае, цяпер няма аніводнага абазначэньня каналу. Рэчышча абмялела і зарастае.