Расатам спыніў будаўнічыя працы на першай у Турэччыне атамнай электрастанцыі, якая будуецца па расейскім праекце, паведамляе Reuters.
Расатам не скасаваў дамову на будаўніцтва праекту коштам у 20 мільярдаў даляраў з-за жорсткіх умоў па кампэнсацыі. Аднак Турэччына ўжо шукае іншых патэнцыйных кандыдатаў для ажыцьцяўленьня праекту.
Магчымае спыненьне праекту наўрад ці зробіць нейкі ўплыў на становішча з энэргаспажываньнем ў Турэччыне, паколькі АЭС не павінна была запрацаваць раней за 2022 год, і яе будаўніцтва зацягвалася з-за разнастайных бюракратычных перашкод і фінансавых праблемаў Масквы.
Пасьля таго як турэцкія ВПС зьбілі расейскі ваенны самалёт Су-24, будучыня праекту турэцкай АЭС, у які Расея ўжо ўклала 3,5 мільярда даляраў, стала нявызначанай.
Расатам пакуль адмаўляецца камэнтаваць сытуацыю.
У 2013 годзе турэцкі ўрад абраў япона-францускі кансорцыюм для будаўніцтва другой АЭС, праект якой абыдзецца прыкладна ў 22 мільярды даляраў.