Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына дэпартавала каманду расейскіх журналістаў


Як паведамляе расейскі МЗС, у турэцкай правінцыі Хатай, якая мяжуе з Сырыяй, турэцкімі ўладамі была затрыманая здымачная група тэлеканалу «Россия-1». Турэцкія ўлады прынялі рашэньне дэпартаваць журналістаў, абвінаваціўшы ў парушэньні правілаў працы замежных журналістаў у Турцыі.

Паводле МЗС Расеі, турэцкія ўлады адмовіліся даваць тлумачэньні наконт інцыдэнту прадстаўнікам расейскага пасольства ў Анкары.

«Мы рашуча асуджаем незаконныя дзеяньні турэцкіх уладаў, — гаворыцца ў заяве МЗС РФ. — Такое стаўленьне да СМІ абсалютна непрымальнае».

Інцыдэнт адбыўся на фоне жорсткага канфлікту паміж Масквой і Анкарой, выкліканага зьнішчэньнем турэцкімі ВПС расейскага бамбавіка 24 лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG