Пяць гадоў таму Лукашэнка абяцаў, што ў 2015 годзе сярэдні заробак у Беларусі наблізіцца да тысячы даляраў. Як вы думаеце, чаму ён ня выканаў сваё абяцаньне? Ці павінен несьці адказнасьць за гэта? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
У яго няма і не было ніякага пляну, і нікуды нас ніхто цяпер не вядзе. Загніваем, як афрыканская грамадзкасьць. Малады мужчына:
Малады мужчына: «Павінен адназначна адказаць за свае абяцаньні. У яго няма і не было ніякага пляну, і нікуды нас ніхто цяпер не вядзе. Загніваем, як афрыканская грамадзкасьць, зараз яшчэ тысячу чалавек скароцяць на прадпрыемстве — і куды ісьці? Вернемся ізноў у 90-я».
Жанчына перадпэнсійнага веку: «Ён шмат чаго ня ведае, што насамрэч робіцца. Многае залежыць ад мясцовых уладаў, а яны робяць шмат парушэньняў. Калі б мясцовыя ўлады больш рабілі для людзей, то гэтыя абяцаньні маглі б быць выкананыя. У прынцыпе, адзін чалавек ня можа быць у гэтым вінаваты».
Мужчына сярэдняга веку: «Ды нічога ў яго не атрымаецца, пакуль ён будзе прэзыдэнтам...».
Кожны дарослы самастойны чалавек, тым больш пры такой пасадзе, павінен за свае словы адказваць.
Жанчына пэнсійнага веку: «Як паслухаеш яго, то нібыта ўмее кіраваць, а насамрэч чамусьці нічога не атрымліваецца. Выходзіць, што ён нас усіх падманваў і таму павінен за свае абяцаньні адказаць. Кожны дарослы самастойны чалавек, тым больш пры такой пасадзе, павінен за свае словы адказваць».
Мужчына сярэдняга веку: «Я думаю, можа, яго абяцаньні яшчэ і збудуцца. Пачакаем, мы народ цярплівы...»
Карэспандэнт: «Але ж абяцаньні былі пяць гадоў таму...».
Мужчына сярэдняга веку: «Я разумею, але пачакаем, паколькі народ яго абраў, то верыць яму».
Карэспандэнт: «А колькі яшчэ хоць прыкладна чакаць?»
Мужчына сярэдняга веку: «Вось гэтага я не магу сказаць, гэта трэба ў яго запытацца...».
Жанчына пэнсійнага веку: «Абяцаць абяцаў, а як зробіць — так і будзе. Можа, і павінен за гэта адказваць, а, можа, і не. Я ня ведаю».
Можа, яшчэ што-небудзь зьменіцца, можа, усё яшчэ будзе добра.
Маладая дзяўчына, студэнтка: «Ён імкнецца выконваць абяцаньні, можа, ня ўсё, але стараецца. Можа, яшчэ што-небудзь зьменіцца, можа, усё яшчэ будзе добра».
Жанчына перадпэнсійнага веку: «Ну, у нейкім сэнсе павінен адказаць за свае абяцаньні. Але гэта трэба яму такое пытаньне задаць. Я вось жыву зь дзіцём-інвалідам і атрымліваю 3 мільёны на дваіх».