Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч і яе сябрам наладзілі экскурсыю па Нобэлеўскім музэі


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

Заснавальнік парталу TUT.by Юры Зісер — адзін з удзельнікаў каманды сяброў і аднадумцаў, якія суправаджаюць Сьвятлану Алексіевіч на цырымонію ўручэньня Нобэлеўскай прэміі ў Стакгольм — апавёў, што раніцай 6 сьнежня ўсе ляўрэаты сабраліся ў Нобэлеўскім музэі.

Мерапрыемства суправаджалі сур’ёзныя захады бясьпекі: доступ у будынак для староньніх наведнікаў быў зачынены, бліжэйшыя кварталы кантралявалі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Паводле спадара Зісера, імпрэза пачалася зь вітальнага слова на адрас сёлетніх пераможцаў у сваіх намінацыях, прысутных вітаў асабіста дырэктар музэю.

Пасьля гэтага была наладжана экскурсія па музэйнай экспазыцыі: да Сьвятланы Алексіевіч і яе сяброў была прыстаўленая расейскамоўная культуроляг-экскурсавод, якая па большай частцы знаёміла гасьцей з экспазыцыяй савецка-расейскага пэрыяду.

У бібліятэчнай краме багаты выбар кніжкнай прадукцыі, на швэдзкую мову перакладзеныя ўсе творы беларускай Нобэлеўскай ляўрэаткі. А 15 гадзіне паводле менскага часу пачалася першая публічная падзея з удзелам Сьвятланы Алексіевіч у Швэцыі — прэсавая канфэрэнцыя ў вялікай залі Швэдзкай акадэміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG