У ноч на нядзелю паўвостраў Крым, анексаваны Расеяй у Ўкраіны, практычна цалкам застаўся без падачы электраэнэргіі.
Пераважная частка электраэнэргіі паступае ў Крым з тэрыторыі Ўкраіны. Адключэньне адбылося ў выніку падрыву апоры лініяў электраперадачы, якія былі пашкоджаныя выбухамі раней.
Пра гэта паведаміў, сярод іншых, і кіраўнік дэпартамэнту Нацыянальнай паліцыі процідзеяньня нарказлачыннасьці Ўкраіны Ільля Ківаў, які 21 лістапада знаходзіўся на месцы канфлікту ў Херсонскай вобласці паміж сілавікамі і актывістамі «грамадзянскай блякады Крыму», сярод якіх шмат крымскіх татараў. «Толькі што ўзарвалі апоры», — напісаў ён увечары 21 лістапада ў сваім Фэйсбуку.
У кампаніі Крымэнерго ТАСС пацьвердзілі факт адключэньня. «Крым цалкам адключаны, падрабязнасьцяў паведаміць пакуль не магу», — сказаў дырэктар кампаніі Віктар Плакіда.
Як вядома, выбух на апоры ЛЭП адбываўся ў пачатку кастрычніка. Тады падача электрычнасці ў Крым не спынялася.
Ліквідацыю пашкоджанняў на ўкраінскай лініі электраперадачы, якая перадае энергію ў Крым, зойме да двух сутак. Пра гэта, спасылаючыся на крыніцу ў «Укрэнерга», піша РІА Навіны.
Раней 21 лістапада паміж удзельнікамі блякады Крыму, якія перашкаджалі пачатку рамонтных працаў, і супрацоўнікамі МУС Украіны адбыліся сутычкі. Прэзыднт Украіны ўвечары ў суботу на сустрэчы з лідэрамі крымскіх татараў паабяцаў даручыць ураду прыпыніць гандаль з Крымам.