Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Нямеччыны Штайнмаер: Эўразьвяз і Беларусь зацікаўленыя ў нармалізацыі адносін


Уладзімер Макей і Франк-Вальтэр Штайнмаер на сустрэчы ў Бэрліне
Уладзімер Макей і Франк-Вальтэр Штайнмаер на сустрэчы ў Бэрліне

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей сустрэўся ў Бэрліне са сваім нямецкім калегам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам. Гаворка ішла пра нармалізацыю адносін паміж краінамі.

«Мы абмеркавалі пэрспэктывы збліжэньня Беларусі з Эўразьвязам. Нармалізацыя адносін — у нашых агульных інтарэсах», — сказаў Штайнмаер.

«Мы павінны зрабіць спробу аднавіць давер», — дадаў ён.

Міністар зьвярнуў увагу на тое, што ў Беларусі «адбываецца рух», які дазваляе гэта зрабіць. «Апошнія прэзыдэнцкія выбары прайшлі мірна, няхай і не па ўсіх пунктах адпавядалі нормам Эўразьвязу», — падкрэсьліў Штайнмаер.

Нямецкі міністар зьвярнуў увагу на тое, што «якасьць дыялёгу зь Беларусьсю істотна зьмянілася. Працэс збліжэньня ідзе павольна, аднак ён працягваецца», — заявіў дыплямат, адзначыўшы, што быў выкананы такі пункт патрабаваньняў ЭЗ, як «вызваленьне палітычных зьняволеных», паведамляе ТАСС.

Пра тое, што, замарозіўшы санкцыі, Эўразьвяз гатовы разьвіваць адносіны з нашай краінай «з чыстага аркуша», заявіў 18 лістапада ў Менску і амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Пэтэр Дэтмар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG