Пра гэта паведаміў журналістам намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банка Беларусі Дзьмітры Калечыц.
Ён сказаў, што гэтая праграма з МВФ можа быць падпісаная ўжо ў гэтым годзе. «Мы ацэньваем, што верагоднасьць высокая, і зацікаўленыя ў тым, каб дамовіцца пра новую праграму. Рэчаў, якія ня могуць быць узгодненымі, няма», — цытуе БелТА Дзьмітрыя Калечыца.
Намесьнік старшыні Нацбанка таксама сказаў, што цяпер у перамоўным працэсе бакі «ідуць на збліжэньне».