Перамясьціць пэрсанажаў клясычных твораў жывапісу ў кіеўскай змрочныя рэаліі — спальныя раёны, падземныя пераходы або грамадзкі транспарт — такая задума ў сэрыі «Паўсядзённае жыцьцё багоў» Аляксея Кандакова. Сам аўтар, дзякуючы працам, набыў вялікую папулярнасьць, сваю ідэю лічыць банальнай і такой, што ляжыць на паверхні.
Публікацыі ў вядучых эўрапейскіх і амэрыканскіх выданьнях, такіх як The Independent, The Huffington Post, Hypebeast, Colossal, Mashable зьяўляюцца пастаянна. Мастак і не ўяўляў падобнага посьпеху, бо і сам успрымаў сваю творчасьць як жарт над рэчаіснасьцю і ня больш. Цяпер не пасьпявае выконваць замовы.
«Я сядзеў у нейкім блогу і наткнуўся на карціну Цэзара ван Эвэрдынгена «Німфы, што падаюць юнаму Бахусу віно, садавіну і кветкі», і гляджу: хлопцы на ёй адпачываюць, як мы. Узьнікла думка: было б цікава іх перамясьціць у наш час. Па дарозе дадому зрабіў здымак, а ўжо на наступны дзень — каляж», — распавядае дызайнэр пра зьяўленьне сэрыі.
Фотакаляжы прынесьлі Аляксею Кандакову ня толькі вядомасьць, але і пэўны заробак. «Цяпер, калі паўстала ўжо другая хваля цікавасьці, штодня дасылаюць пытаньні, як набыць мае працы. Пішуць з ЗША, зь іншых кантынэнтаў, а я яшчэ вывучаю пытаньне, як ажыцьцявіць перасылку», — распавядае аўтар.