Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сям'я былога разьведчыка Пуціна (фотагалерэя)

Некалькі архіўных фотаздымкаў Уладзімера Пуціна, пачынаючы зь дзяцінства і заканчваючы 2002-м годам.
1/9 Некалькі архіўных фотаздымкаў Уладзімера Пуціна, пачынаючы зь дзяцінства і заканчваючы 2002-м годам.
Агенцтва Reuters днямі апублікавала расьсьледаваньне пра дачок прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.
«Я з простай сям'і, і я жыў вельмі доўга гэтым жыцьцём, практычна ўсё сваё сьвядомае жыцьцё. Я жыў як шараговы нармальны чалавек, і ў мяне заўсёды захоўваецца гэтая сувязь», – прыгадвае Пуцін (інфармацыя з асабістага сайту прэзыдэнта Расеі).
2/9 «Я з простай сям'і, і я жыў вельмі доўга гэтым жыцьцём, практычна ўсё сваё сьвядомае жыцьцё. Я жыў як шараговы нармальны чалавек, і ў мяне заўсёды захоўваецца гэтая сувязь», – прыгадвае Пуцін (інфармацыя з асабістага сайту прэзыдэнта Расеі).
Агенцтва Reuters днямі апублікавала расьсьледаваньне пра дачок прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.
Дочкі Пуціна Кацярына і Марыя ў малым узросьце. У 1985 годзе, перад ад'ездам у Нямеччыну, ва Ўладзімера і Людмілы Пуціных нарадзілася дачка Марыя. Малодшая Кацярына нарадзілася ў 1986 годзе – ужо ў Дрэздэне. Абедзьвюх дзяўчынак назвалі ў гонар бабуль: Марыі Іванаўны Пуцінай і Кацярыны Ціханаўны Шкрабнёвай (інфармацыя з асабістага сайту прэзыдэнта Расеі).
3/9 Дочкі Пуціна Кацярына і Марыя ў малым узросьце. У 1985 годзе, перад ад'ездам у Нямеччыну, ва Ўладзімера і Людмілы Пуціных нарадзілася дачка Марыя. Малодшая Кацярына нарадзілася ў 1986 годзе – ужо ў Дрэздэне. Абедзьвюх дзяўчынак назвалі ў гонар бабуль: Марыі Іванаўны Пуцінай і Кацярыны Ціханаўны Шкрабнёвай (інфармацыя з асабістага сайту прэзыдэнта Расеі).
Агенцтва Reuters днямі апублікавала расьсьледаваньне пра дачок прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.
Пуцін на адпачынку з дочкамі і жонкай, 2002.
4/9 Пуцін на адпачынку з дочкамі і жонкай, 2002.
Агенцтва Reuters днямі апублікавала расьсьледаваньне пра дачок прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.
Пуцін зь сям'ёй.
5/9 Пуцін зь сям'ёй.
Агенцтва Reuters днямі апублікавала расьсьледаваньне пра дачок прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.
На адпачынку зь сям'ёй у 2002 годзе.
6/9 На адпачынку зь сям'ёй у 2002 годзе.
Агенцтва Reuters днямі апублікавала расьсьледаваньне пра дачок прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.
На ўсіх фотаздымках дочкі Пуціна зьнятыя сьпінай да камэры. Афіцыйна пацьверджаных здымкаў іх асобаў ні тады, ні цяпер няма.
7/9 На ўсіх фотаздымках дочкі Пуціна зьнятыя сьпінай да камэры. Афіцыйна пацьверджаных здымкаў іх асобаў ні тады, ні цяпер няма.
Агенцтва Reuters днямі апублікавала расьсьледаваньне пра дачок прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.
Кацярына Ціханава, якую ў СМІ называюць малодшай дачкой Пуціна, на спаборніцтвах па акрабатычным рок-н-ролу ў Кракаве з партнэрам Іванам Клімавым. Красавік 2014 году.
8/9 Кацярына Ціханава, якую ў СМІ называюць малодшай дачкой Пуціна, на спаборніцтвах па акрабатычным рок-н-ролу ў Кракаве з партнэрам Іванам Клімавым. Красавік 2014 году.
Агенцтва Reuters днямі апублікавала расьсьледаваньне пра дачок прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.
Любімы сабака Ўладзіміра Пуціна, лябрадор Коні, у кадар трапляла часта, нават калі гаворка ідзе пра сустрэчы прэзыдэнта зь лідэрамі іншых краін. Студзень 2007, гутарка Пуціна з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель.
9/9 Любімы сабака Ўладзіміра Пуціна, лябрадор Коні, у кадар трапляла часта, нават калі гаворка ідзе пра сустрэчы прэзыдэнта зь лідэрамі іншых краін. Студзень 2007, гутарка Пуціна з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель.
Агенцтва Reuters днямі апублікавала расьсьледаваньне пра дачок прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.
Previous slide
Next slide

Агенцтва Reuters днямі апублікавала расьсьледаваньне пра дачок прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, найперш, пра малодшую Кацярыну, якой цяпер 29 гадоў. Супрацоўнікі агенцтва са спасылкай на зьвесткі аднаго з кіраўнікоў «Газпрамбанку» пішуць, што Кацярына жыве пад прозьвішчам Ціханава, што гэта тая самая Кацярына Ціханава, якая працуе ў МДУ і захапляецца акрабатычным рок-н-ролам, пра што раней паведамляў журналіст Алег Кашын. Агенцтва Reuters з дапамогай фінансавых экспэртаў высьветліла, што малодшая дачка Пуціна і яе муж валодаюць буйнымі актывамі, што большая частка актываў зьвязаная з людзьмі з бліжэйшага атачэньня прэзыдэнта. У Крамлі і «Газпрамбанку» зьвесткі пазьней абверглі. Інфармацыя пра дачок Уладзіміра Пуціна, як і пра яго былую жонку Людмілу, па-ранейшаму застаецца адной з самых закрытых. Грамадзкасьці прэзыдэнт паведамляе пра блізкіх зусім няшмат, хоць і гэтыя зьвесткі ставяць пад сумнеў. Як выглядаюць цяпер дочкі Пуціна, большасьці таксама дакладна невядома.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG