Агенцтва Reuters днямі апублікавала расьсьледаваньне пра дачок прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, найперш, пра малодшую Кацярыну, якой цяпер 29 гадоў. Супрацоўнікі агенцтва са спасылкай на зьвесткі аднаго з кіраўнікоў "Газпрамбанку" пішуць, што Кацярына жыве пад прозьвішчам Ціханава, што гэта тая самая Кацярына Ціханава, якая працуе ў МДУ і захапляецца акрабатычным рок-н-ролам, пра што раней паведамляў журналіст Алег Кашын. Агенцтва Reuters з дапамогай фінансавых экспэртаў высьветліла, што малодшая дачка Пуціна і яе муж валодаюць буйнымі актывамі, што большая частка актываў зьвязаная з людзьмі з бліжэйшага атачэньня прэзыдэнта. У Крамлі і "Газпрамбанку" зьвесткі пазьней абверглі. Інфармацыя пра дачок Уладзіміра Пуціна, як і пра яго былую жонку Людмілу, па-ранейшаму застаецца адной з самых закрытых. Грамадзкасьці прэзыдэнт паведамляе пра блізкіх зусім няшмат, хоць і гэтыя зьвесткі ставяць пад сумнеў. Як выглядаюць цяпер дочкі Пуціна, большасьці таксама дакладна невядома.
Сям'я былога разьведчыка Пуціна (фотогалерэя)

1
Некалькі архіўных фотаздымкаў Уладзімера Пуціна, пачынаючы зь дзяцінства і заканчваючы 2002-м годам.

2
«Я з простай сям'і, і я жыў вельмі доўга гэтым жыцьцём, практычна ўсё сваё сьвядомае жыцьцё. Я жыў як шараговы нармальны чалавек, і ў мяне заўсёды захоўваецца гэтая сувязь», – прыгадвае Пуцін (інфармацыя з асабістага сайту прэзыдэнта Расеі).

3
Дочкі Пуціна Кацярына і Марыя ў малым узросьце. У 1985 годзе, перад ад'ездам у Нямеччыну, ва Ўладзімера і Людмілы Пуціных нарадзілася дачка Марыя. Малодшая Кацярына нарадзілася ў 1986 годзе – ужо ў Дрэздэне. Абедзьвюх дзяўчынак назвалі ў гонар бабуль: Марыі Іванаўны Пуцінай і Кацярыны Ціханаўны Шкрабнёвай (інфармацыя з асабістага сайту прэзыдэнта Расеі).

4
Пуцін на адпачынку з дочкамі і жонкай, 2002.

5
Пуцін зь сям'ёй.

6
На адпачынку зь сям'ёй у 2002 годзе.

7
На ўсіх фотаздымках дочкі Пуціна зьнятыя сьпінай да камэры. Афіцыйна пацьверджаных здымкаў іх асобаў ні тады, ні цяпер няма.

9
Кацярына Ціханава, якую ў СМІ называюць малодшай дачкой Пуціна, на спаборніцтвах па акрабатычным рок-н-ролу ў Кракаве з партнэрам Іванам Клімавым. Красавік 2014 году.

10
Любімы сабака Ўладзіміра Пуціна, лябрадор Коні, у кадар трапляла часта, нават калі гаворка ідзе пра сустрэчы прэзыдэнта зь лідэрамі іншых краін. Студзень 2007, гутарка Пуціна з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель.