Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У віцебскім тэатры «Лялька» адкрылася выстава, прысьвечаная Караткевічу


Абвестка ў «Ляльцы»
Абвестка ў «Ляльцы»

Гэта першая мастацкая выстава, якую зладзілі ў лялечным тэатры. Яна прысьвечана 85-м угодкам знакамітага пісьменьніка, па творах якога ў «Ляльцы» паставілі не адзін спэктакль.

Асоба Ўладзімера Караткевіча стала знакавай для тэатра: паводле ягоных твораў тут пастаўленая казка «Забыты скарб», гледачам добра вядомыя пастаноўкі «Ладзьдзя роспачы», а таксама «Скрыпка дрыгвы і верасовых пустэчаў», якую акторы паказалі і ў вечар адкрыцьця выставы.

Адкрыцьцё выставы
Адкрыцьцё выставы

Экспазыцыю зладзілі з твораў віцебскіх мастакоў — і маладых, і ўжо сталых, сярод якіх Вікенцій Ральцэвіч, Уладзімер Вальноў, Міхась Ляўковіч, Барыс Лалыка ды іншыя. Паводле даўняй традыцыі запрашаць на тэатральныя вечарыны музыкаў, для гледачоў выступіла настаўніца музычнай школы № 4 Алена Марчанка.

Мастакі Барыс Лалыка і Уладзімер Вальноў (справа)
Мастакі Барыс Лалыка і Уладзімер Вальноў (справа)

Выступаючы на адкрыцьці выставы, мастацкі кіраўнік тэатра «Лялька» Віктар Клімчук згадаў пра вялікую цікаўнасьць да твораў Караткевіча як з боку гледачоў, так і з боку пастаноўшчыкаў. Ён адзначыў таксама, што вельмі рады за нобэлеўскую ляўрэатку, беларускую пісьменьніцу Сьвятлану Алексіевіч, але ўпэўнены: такой прэміі быў бы варты і іх зямляк, ураджэнец Воршы Ўладзімер Караткевіч.

Першыя гледачы
Першыя гледачы

Выстава мастацкіх твораў, прысьвечаная славутаму пісьменьніку-земляку, будзе экспанавацца ў «Ляльцы» да 27 лістапада.

Мастакі Барыс Лалыка і Уладзімер Вальноў (справа)
Мастакі Барыс Лалыка і Уладзімер Вальноў (справа)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG