Як паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт, на 1 лістапада пратэрмінаваная запазычанасьць па заробках склала 52,4 млрд. рублёў. Гэта ў 1,9 разу больш, чым месяц таму.
На 1 кастрычніка пратэрмінаваная запазычанасьць па заробках складала 27,9 млрд рублёў.
Перад прэзыдэнцкімі выбарамі, які прайшлі 11 кастрычніка, паказчык пратэрмінаванай запазычанасці па зарплаце зьменшыўся ў 9,9 разу.
Па стане на 1 лістапада пратэрмінаваную запазычанасьць дапусьцілі 111 арганізацый (на 1 кастрычніка — 13).
Найбольшая колькасць даўжнікоў зафіксавана ў сельскай гаспадарцы і ў прамысловасьці.