7 лістапада ў галерэі «Ў» адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Гэта Беларусь, дзетка!» — шчодра ілюстраванага гумарыстычнага гіда па выжываньні ў Беларусі, складзенага на ангельскай і беларускай мовах. Кніга паўстала на базе папулярнага блёгу «Гэта Беларусь, дзетка!»
У праграме сустрэча з аўтаркамі кнігі, розыгрыш прызоў, падвядзеньне вынікаў конкурсаў, сярод іх — конкурсу на самы вясёлы фатаздымак з хэштэгам #hetabelarusdzietka або #etobelarusdetka ў сацыяльных сетках.
Аўтары — Марыя Чаракова і мастачка Марта Чарнова, беларускі, якія воляй лёсу ў малым узросьце апынуліся за мяжой, але не пакінулі любові да радзімы і гараць жаданьнем адкрываць «гэту бясконца цікавую краіну» для сябе і замежнікаў — падзеляцца асабістымі гісторыямі і распавядуць пра шлях кнігі да чытача.