Як перадае расейская служба навінаў BBC, раней МНС арганізаваў два спэцрэйсы для дастаўкі ў Расею целаў ахвяраў авіякатастрофы. У чацьвер, 5 лістапада, у Ноўгарадзе прайшло пахаваньне першай апазнанай ахвяры.
Ляйнэр Airbus A321 расейскай авіякампаніі «Кагалымавія» разьбіўся на Сінайскім паўвостраве 31 кастрычніка. Загінулі ўсе 224 чалавекі, якія знаходзіліся на борце. Гэта найбуйнейшая авіякатастрофа за ўсю гісторыю савецкай і расейскай грамадзянскай авіяцыі.
Дакладныя прычыны таго, што здарылася, пакуль не ўстаноўленыя. ЗША, Вялікабрытанія і многія эўрапейскія краіны схіляюцца да вэрсіі, паводле якой самалёт разьбіўся ў выніку тэракту. Аднак Расея і Эгіпэт заклікаюць не сьпяшацца з высновамі.