У Менску каля будынку КДБ на праспэкце Незалежнасьці прайшла несанкцыянаваная акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. У ёй бралі ўдзел каля 150 чалавек. Яны сталі каля будынку КДБ у ланцуг, які расьцягнуўся амаль на сто мэтраў. Людзі трымалі ў руках запаленыя сьвечкі, некаторыя прыйшлі з партрэтамі рэпрэсаваных сваякоў. Запаленыя зьнічкі ўдзельнікі акцыі паставілі на прыступкі каля ўваходу ў КДБ.
ФОТА: Ланцуг памяці каля будынка КДБ. 150 чалавек ушанавалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў
![Былы палітвязень і экс-кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч ініцыяваў акцыю каля будынку КДБ у знак памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій.](https://gdb.rferl.org/3c8e0289-db7a-4140-b438-279dffb51096_w1024_q10_s.jpg)
1
Былы палітвязень і экс-кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч ініцыяваў акцыю каля будынку КДБ у знак памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій.
![Удзельнікаў прасілі прыносіць на пікет толькі сьвечкі і зьнічы.](https://gdb.rferl.org/db766fc1-b19e-42b3-b46d-7fa8c8ed6f80_w1024_q10_s.jpg)
2
Удзельнікаў прасілі прыносіць на пікет толькі сьвечкі і зьнічы.
![У знак памяці пра ахвяраў палітычных рэпрэсій людзі паставілі сьвечкі на прыступкі будынку КДБ](https://gdb.rferl.org/091a7b7c-3e7a-413b-8e40-4e6157aa9914_w1024_q10_s.jpg)
3
У знак памяці пра ахвяраў палітычных рэпрэсій людзі паставілі сьвечкі на прыступкі будынку КДБ
![Палітык Уладзімер Някляеў вітае ўдзельнікаў пікету.](https://gdb.rferl.org/5c48d4a0-fabc-42d9-9bd5-3ca7296ec701_w1024_q10_s.jpg)
4
Палітык Уладзімер Някляеў вітае ўдзельнікаў пікету.
![Зьнічы на прыступках будынку КДБ у цэнтры Менску.](https://gdb.rferl.org/9570caa2-c0cf-4202-bf5e-8edc1b08cdd1_w1024_q10_s.jpg)
5
Зьнічы на прыступках будынку КДБ у цэнтры Менску.
![Міліцыянт складае пратакол на Анатоля Лябедзьку](https://gdb.rferl.org/76d3c0bd-fddc-4ebb-8669-cb5e601bcf6c_w1024_q10_s.jpg)
6
Міліцыянт складае пратакол на Анатоля Лябедзьку
![Сярод пікетоўшчыкаў – праваабаронца Валер Шчукін.](https://gdb.rferl.org/b225f639-c47b-44ad-92ab-418c255d33f6_w1024_q10_s.jpg)
7
Сярод пікетоўшчыкаў – праваабаронца Валер Шчукін.
![Моладзевы актывіст Павал Вінаградаў упершыню ўдзельнічае ў вулічнай акцыі пасьля вяртаньня ў Менск з “палітычнай ссылкі” ў Бяразіно, дзе ён пражыў каля году.](https://gdb.rferl.org/3adc684b-2d77-4718-ad49-32ed2f69a410_w1024_q10_s.jpg)
8
Моладзевы актывіст Павал Вінаградаў упершыню ўдзельнічае ў вулічнай акцыі пасьля вяртаньня ў Менск з “палітычнай ссылкі” ў Бяразіно, дзе ён пражыў каля году.
![Марына Адамовіч, Мікола Статкевіч і Ўладзімер Някляеў](https://gdb.rferl.org/799eb9e4-0c3d-4832-b656-1e0a7713ac93_w1024_q10_s.jpg)
9
Марына Адамовіч, Мікола Статкевіч і Ўладзімер Някляеў
![Удзельнікі пікету сталі каля будынку КДБ у ланцуг, які расьцягнуўся амаль на сто мэтраў. Людзі трымалі ў руках запаленыя сьвечкі, некаторыя прыйшлі з партрэтамі рэпрэсаваных сваякоў.](https://gdb.rferl.org/ba71b121-a0b2-4852-a42d-412904360611_w1024_q10_s.jpg)
10
Удзельнікі пікету сталі каля будынку КДБ у ланцуг, які расьцягнуўся амаль на сто мэтраў. Людзі трымалі ў руках запаленыя сьвечкі, некаторыя прыйшлі з партрэтамі рэпрэсаваных сваякоў.
![Мікола Статкевіч, які заклікаў ня браць на пікет да будынку КДБ сьцягі і расьцяжкі, трымае ў руках запалены зьніч.](https://gdb.rferl.org/190b340f-fa24-4988-b4c0-f9e268660c20_w1024_q10_s.jpg)
11
Мікола Статкевіч, які заклікаў ня браць на пікет да будынку КДБ сьцягі і расьцяжкі, трымае ў руках запалены зьніч.
![](https://gdb.rferl.org/8e5b8c2b-ed10-457e-a084-4a95e3f1fe9f_w1024_q10_s.jpg)
12
![Улётка “Маладога фронту” – “Камунізм пад трыбунал”.](https://gdb.rferl.org/16d1e6b2-5f98-4955-95f5-abca6981cce3_w1024_q10_s.jpg)
13
Улётка “Маладога фронту” – “Камунізм пад трыбунал”.
![Уладзімер Някляеў на каленях ставіць сьвечку ў знак памяці пра ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.](https://gdb.rferl.org/473a2b04-7e44-47a6-b275-274900a29940_w1024_q10_s.jpg)
14
Уладзімер Някляеў на каленях ставіць сьвечку ў знак памяці пра ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
![У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў турмах НКВД было расстраляна каля 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлегенцыі.](https://gdb.rferl.org/982dea9c-4d00-484c-9475-7c25ce55c82e_w1024_q10_s.jpg)
15
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў турмах НКВД было расстраляна каля 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлегенцыі.