Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Trubetskoy: «Калі танцпляц завалены касьцямі, давайце на іх хоць патанчым!»


Гурт анансаваў дэбютны альбом «Magister Bibendi» і выклаў тызэр кліпа.

Trubetskoy апублікаваў маніфэст, прысьвечаны дэбютнаму альбому «Magister Bibendi». Альбом выйдзе 23 кастрычніка, ён будзе цалкам складацца з новых песень. Са спадчынай «Ляпісаў» гурт разьвітаўся. Кліп на тытульную кампазыцыю выдадуць 19 кастрычніка, роўна праз год пасьля першага канцэрта.

«Шмат хто думаў, што мы памерлі. Але мы сьпяваем і танчым! Таму што рок-н-рол можа заглушыць нават звон пахавальных званоў, — піша Trubetskoy. — Калі героі вядуць людзей на вайну, мы надзяваем маскі антыгерояў. Калі танцпляц завалены касьцямі, давайце на іх хоць патанчым! Калі рок-музыка — гэта мёртвая нявеста, чаму б не паціскаць нябожчыцу? Раптам прачнецца?

Magister Bibendi — гэта ня проста „распарадчык папойкі“, як лічаць знаўцы лацінскай. Гэта трыкстар, вулічны маг, абаяльны жулік, ды-джэй на піры падчас чумы. Ён прыходзіць у сьвет, калі той становіцца занадта сур’ёзным. Нам здаецца, што час ужо надыйшоў. Мы запрашаем усіх на калектыўны сьпірытычны сэанс — зазірнем у расколіну паміж сусьветамі і выклічам дух Магістра разам!»

У лістападзе гурт паедзе па Расеі: канцэрты заплянаваныя ў Санкт-Пецярбурзе, Архангельску і Маскве, таксама завітае ў Кіеў. Потым выступіць у Віцебску 20 лістапада, у Гародні 3 сьнежня і ў Гомелі 4-га. Канцэрт у беларускай сталіцы пакуль не анансаваны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG