Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нідэрлянды апублікуюць выніковы даклад аб прычынах катастрофы рэйса МН17


На месцы катастрофы «Боінга-777» малайзійскіх авіяліній пад Данецкам, архіўнае фота 17 ліпеня 2014 году
На месцы катастрофы «Боінга-777» малайзійскіх авіяліній пад Данецкам, архіўнае фота 17 ліпеня 2014 году

Чакаецца, што прычынай крушэньня будзе названая ракета «Бук» расейскай вытворчасьці, але імёны вінаватых названыя ня будуць.

У аўторак, 13 кастрычніка, незалежная нідэрляндзкая Рада Бясьпекі апублікуе даклад з вынікамі расьсьледаваньня прычынаў крушэньня «Боінга-777» малайзійскіх авіяліній пад Данецкам 17 ліпеня 2014 году. У дакладзе ня будуць названыя вінаватыя ў гібелі 298 чалавек, аднак, як чакаецца, будуць дадзеныя адказы на некалькі важных пытаньняў.

У галяндзкай прэсе напярэдадні публікацыі вынікаў расьсьледаваньня сфармулявалі галоўныя пытаньні, на якія павінен праліць сьвятло даклад.

«Боінг» зьбіты ракетай «Бук»?

У папярэднім дакладзе Рады бясьпекі, апублікаваным у верасьні мінулага году, гаварылася, што пасажырскі ляйнэр распаўся на часткі яшчэ ў паветры ў выніку таго, што яго пратаранілі «высокаэнэргічныя аб’екты», якія ўзьдзейнічалі на «Боінг» звонку.

Пазьней нідэрляндзкая пракуратура пацьвердзіла, што сумесна з калегамі з Рады бясьпекі праводзіла экспэртызу шэрагу выяўленых на месцы крушэньня аскепкаў, якія, магчыма, зьяўляліся аскепкамі ракеты «Бук».

На мінулым тыдні стала вядома, што аскепкі ракеты «Бук» знойдзеныя ў парэштках ахвяраў катастрофы. Пра гэта нідэрляндзкай тэлекампаніі NOS распавёў былы кіраўнік сьледчага аддзела СБУ Ўкраіны Васіль Воўк, які да чэрвеня гэтага году ўзначальваў ўкраінскую брыгаду ў складзе Міжнароднай сьледчай групы, якая вядзе крымінальнае расьсьледаваньне і пошук вінаватых у гібелі рэйса МН17:

Васіль Воўк
Васіль Воўк

«Самалёт малайзійскіх авіяліній, пасажырскі ляйнэр зьбіты ракетай сыстэмы „Бук“ экіпажам, які прыбыў разам з гэтай сыстэмай з тэрыторыі Расеі ва Ўкраіну, зьдзейсьніў злачынства і быў схаваны зноў на тэрыторыі Расеі. Зыходзячы з усіх вынікаў, якія даюць нам нашы галяндзкія калегі, элемэнты, якія знойдзеныя ў целах загінулых, супадаюць з элемэнтамі, якія ёсьць ва ўзорах ракет „Бук“. Ёсьць асобы, датычнасьць якіх у зьдзяйсьненьні гэтага злачынства ўстаноўленая. У дачыненьні да іх афіцыйна ня вылучылі падазрэньні».

NOS таксама прыводзіць меркаваньне Васіля Воўка аб тым, што без каманды зьверху такую перавозку з тэрыторыі РФ ажыцьцявіць было б немагчыма. Самі вайскоўцы не змаглі б вывезьці такую цяжкую зброю, пра апэрацыю павінен быў ведаць міністар абароны, — сьцьвярджае ўкраінскі сьледчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG