Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея гатовая адгрузіць корпус рэактара для Беларускай АЭС


14 кастрычніка расейскі «Атоммаш» плянуе адгрузіць корпус рэактара для першага энэргаблёка Беларускай АЭС.

У канцы верасьня пасьпяхова завершаныя гідраўлічныя выпрабаваньні рэактара, цяпер яго рыхтуюць да адгрузкі, паваедамляе БелТА.

Беларуская АЭС — праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гарадзенская вобласьць). БелАЭС будзе складацца з двух энэргаблёкаў сумарнай магутнасьцю да 2400 (2×1200) МВт. У адпаведнасьці з генэральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энэргаблёк плянуецца ўвесьці ў эксплюатацыю ў 2018 годзе, другі — у 2020 годзе.

9 кастрычніка падчас сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам гендырэктар расейскай карпарацыі па атамнай энэргіі «Росатом» Сяргей Кірыенка заявіў, што «аналягаў гэтай станцыі няма пакуль у сьвеце, яна самая сучасная, самая бясьпечная».

Лукашэнка адзначыў: «Спэцыялісты, якіх мы прыцягнулі ня толькі зь Беларусі, з усяго сьвету, робяць адно заключэньне, што нідзе так не будавалася станцыя, як у нас».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG