Сьвятлана Алексіевіч зь Беларусі атрымала Нобэлеўскую прэмію па літаратуры. Гэта навіна літаральна ўзарвала беларускае і ня толькі сеціва.
Яна адразу ўзначаліла ўсе топы ва ўсіх сацыяльных сетках. Беларускія, расейскія, украінскія і заходнія СМІ, блогеры і звычайныя карыстальнікі інтэрнэту віншавалі Беларусь зь перамогай.
Дзясяткі тысячаў твітаў былі прысьвечаны беларускай пісьменьніцы.