Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявон Баршчэўскі: «Гэта першы выпадак на постсавецкай прасторы»


Лявон Баршчэўскі
Лявон Баршчэўскі

Перакладчык Лявон Баршчэўскі пра тое, што Сьвятлана Алексіевіч атрымала Нобэлеўскую прэмію па літаратуры, даведаўся ад Радыё Свабода.

«Гэта вялікая падзея, зь якой трэба павіншаваць беларускую літаратуру. Наша літаратура заслугоўвае. Гэта першы выпадак атрыманьня прэміі на ўсёй постсавецкай прасторы. Раней толькі расейскія літаратары атрымлівалі, дый тое яшчэ да распаду Савецкага Саюзу.

Характэрна, што я чытаў рускія сродкі масавай інфармацыі, і ніхто не называе яе „нашай пісьменьніцай“. Кажуць — „беларуская пісьменьніца“, а „ад нас балятуецца Яўген Еўтушэнка“.

Трэба павіншаваць. Увага да беларускай літаратуры павялічыцца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG